Угоншчыкі "Мерсэдэса" ў Мінску даехалі на ім толькі да запраўкі

Источник материала:  
20.02.2019 09:36 — Разное
Угоншчыкі "Мерсэдэса" ў Мінску даехалі на ім толькі да запраўкі
guvd.gov.by

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска шукаюць двух мужчын, якія ўгналі "Мерсэдэс". 

Здарэнне адбылося 16 лютага каля 11-й гадзіны. Увагу ўгоншчыкаў прывабіў аўтамабіль, прыпаркаваны каля дома №25 па вуліцы Жукава. Мужчыны даехалі на ім да запраўкі на вуліцы Жукава, а там машына заглухла. Угоншчыкі зачынілі аўто і сышлі ў невядомым напрамку. 

Прыкметы першага: на выгляд 40-45 гадоў, шчыльнага целаскладу, рост 180-185 см, валасы цёмныя, ёсць лобныя залысіны. Быў апрануты ў сінюю куртку, цёмна-сінія штаны, цёмныя чаравікі.

Прыкметы другога: на выгляд 40-45 гадоў, рост 175-180 см, валасы цёмныя. Быў апрануты ў шэрую куртку, сінія джынсы, цёмныя чаравікі.

Тых, хто апазнаў мужчын, просяць звяртацца ў Маскоўскае РУУС Мінска асабіста ці па тэлефонах 8 (029) 315-87-42 або 102.

←Британка легла спать и неожиданно родила девочку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика