Зіма абяцала вярнуцца…

Источник материала:  
19.02.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями

Незвычайна цёплае надвор’е для лютага працягвае жыхарам раёна нагадваць аб хуткім надыходзе вясны. Падобная сітуацыя захаваецца яшчэ некалькі дзён, але потым тэмпература пачне падаць…

Сёння, 19 лютага, сіноптыкі абяцаюць для Нясвіжчыны ў асноўным яснае надвор’е, ападкі, у выглядзе дажджу, магчымыя толькі ў другой палове дня. Паўднёвы вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах — да 12. Удзень — +4…+8 °С, ноччу — 3…4 градусы вышэй за нуль.

Зіма абяцала вярнуцца…

У сераду, 20 лютага, на працягу дня перадаюць дождж, будзе пахмурна з праясненнямі. Заходні вецер — 8 — 10 м/с, парывы — да 16. Дзённая тэмпература — +5…+6 °С, уначы — -1…+2 °С.

У чацвер, 21 лютага, таксама будзе воблачна з праясненнямі, ноччу магчымы невялікі снег. Вецер — паўночна-заходні — да 10 м/с, пры парывах — да 17. Удзень — ад -1 да +1 °С, уначы — 5…4 градусы са знакам “-”.

У пятніцу, 22 лютага, верагодней за ўсё, будзе яснае надвор’е. Тэмпература ўдзень апусціцца, па дадзеных спецыялістаў,  да -4…-3 °С, уначы слупок тэрмометра пакажа да -8 °С. Узмоцніцца паўночны вецер, пры парывах ён складзе да 19 м/с.

Пра надвор’е на выхадныя мы абавязкова паведамім у наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями

←Школьница в Лунинце попала под колеса машины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика