У Смаргоні прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана
15.02.2019
—
Разное
У Смаргоні прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Спачатку ў актавай зале райвыканкама ваенны камісар райваенкамата Леанід Гружэўскі ўручыў былым воінам-інтэрнацыяналістам юбілейныя медалі “30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана”, расказаў аб падзеях таго часу. На белым экране дэманстраваліся фотакадры баявых дзеянняў у чужой далёкай краіне. З канцэрнымі нумарамі на афганскую тэматыку выступілі самадзейныя артысты з раённага Цэнтра культуры і школьнікі.
Закончылася мерапрыемства ўскладаннем вянкоў і кветак да памятнага знака “Рэха вайны”, які быў установлены ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але спачатку перад прысутнымі выступіў з прамовай намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, памаліліся за душы загінуўшых праваслаўны і каталіцкі святары Анатоль Разановіч і Алег Жураўскі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.