В феврале проходит республиканская акция "Рыбалка по правилам"
13.02.2019
—
Разное
>
Акцыя “Рыбалка па правілах” пройдзе на вадаёмах рэспублікі ў лютым. Работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ўзмоцняць кантроль за захаваннем правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.
Асаблівая ўвага ў час рэйдаў — належнаму выкарыстанню зімовых прылад лоўлі — жэрліц, стаўкоў і аналагічных іншых.
Згодна з Правіламі лавіць рыбу з выкарыстаннем аматарскіх прылад з агульнай колькасцю кручкоў ад шасці да дзесяці штук на чалавека дазваляецца толькі членам РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА.