У Мсціслаўскім раёне загінула дзіця, яго заціснула паміж санямі і бэлькай

Источник материала:  
13.02.2019 12:07 — Разное
У Мсціслаўскім раёне загінула дзіця, яго заціснула паміж санямі і бэлькай
Следчы камітэт

У Мсціслаўскім раёне загінула дзіця. Пра гэтую трагічную гісторыю інфармуе ў Telegram Следчы камітэт. Увечары 11 лютага на конных санях вярталіся дахаты ў вёску Барысаўка жанчына, два яе ўнукі ва ўзросце 4 і 6 гадоў, а таксама сужыцель. Падчас заезду на падворак конь паслізнуўся і ўпаў, з-за чаго сані адкінула ў хлеў. Шасцігадовага хлопчыка заціснула паміж спінкай саней і бэлькай будынку. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

←Первая работа: как ее получить и что для этого сделать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика