У Жабінцы школьнікі вызвалялі свайго таварыша і паранілі нажом вартаўніка

Источник материала:  
12.02.2019 17:14 — Разное
У Жабінцы школьнікі вызвалялі свайго таварыша і паранілі нажом вартаўніка
pixabay.com

У Жабінцы падлетак параніў нажом вартаўніка закінутай нафтабазы. Здарэнне адбылося яшчэ 9 лютага. Як інфармуе сайт sb.by, трое вучняў восьмага класа спрабавалі патрапіць у адзін з будынкаў, але былі заўважаныя. Вартаўнік схапіў аднаго хлопца і павёў яго ў сваё памяшканне. Двое школьнікаў пайшлі за імі і вырашылі вызваліць таварыша. 13-гадовы хлопец ударыў вартаўніка нажом. Аднак мужчына затрыманага не адпусціў. Больш таго, затрымаў усіх трох падлеткаў і выклікаў міліцыю. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Праз два дні пасля таго здарэння ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах дзесяцікласнік учыніў напад з нажом, загінулі настаўніца і адзін з вучняў.

←«БПС-Сбербанк» стал официальным партнёром футбольного клуба «БАТЭ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика