Пад Столінам перакуліўся аэраглісер — загінулі два чалавекі
З архіву БЕЛТА
11 лютага ў 14:58 столінскія ратавальнікі атрымалі з раённай лякарні паведамленне пра тое, што на Прыпяці каля вёскі Семігосцічы тонуць людзі, піша mchs.gov.by.
На месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні МНС.
Выявілася, што аэраглісер перавозіў адпачывальнікаў на турыстычную базу. У ім было 11 чалавек — дзевяць кліентаў і два прадстаўнікі базы адпачынку. За 20 метраў ад берага аэраглісер перакуліўся і прабіў лёд, утварыўшы палонку 6-8 метраў у дыяметры. Пры гэтым пад лёлам апынуліся тры пасажыры, а на лёдзе — восем чалавек.
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў відавочцы і ўдзельнікі здарэння дасталі з вады двух чалавек. А трэці, 39-гадовы пасажыр, прапаў без вестак.
Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 46-гадовага мужчыны, выратаванага з вады. Яшчэ аднаго выратаванага, 38-гадовага мужчыну пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў даставілі ў лякарню.
Работнікі ОСВОД вядуць пошукі чалавека, які застаўся пад вадой.