У панядзелак будзе дождж, мокры снег і да +6
10.02.2019 16:29
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У бліжэйшыя суткі, 11 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы па захадзе, удзень месцамі на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Месцамі будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёвы парывісты, удзень месцамі з узмацненнем парывамі да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.