У нядзелю пройдзе мокры снег, будзе да +6
09.02.2019 13:57
—
Разное
Ілюстратыўнае фота х адкрытых крыніцаў
У бліжэйшыя суткі, 10 лютага, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, на ўсходзе пры праясненнях — да 8 градусаў марозу. Удзень будзе да 6 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.