Два грузавікі сутыкнуліся пад Слуцкам
07.02.2019 10:00
—
Разное
mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры ДТЗ, якое адбылося зранку 6 лютага каля вёскі Гацук Слуцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
Выклік ратавальнікам паступіў у 7:12 раніцы: неабходна было дэблакаваць пацярпелага ў аварыі.
На месцы здарэння выявілася, што сутыкнуліся два грузавікі — "ГАЗ-3309" і "Мерсэдэс 1317". Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу "Мерсэдэса" з дапамогай спецыяльнага інструменту і перадалі яго медыкам. Пасля агляду мужчыну шпіталізавалі ў раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Кіроўца "ГАЗ" і пасажыр "Мерсэдэса" пры ДТЗ не пацярпелі.