На чыгуначнай станцыі ў Светлагорску з цыстэрны выліўся бензін
04.02.2019 12:00
—
Разное
112.by
На чыгуначнай станцыі ў Светлагорску з цыстэрны выліўся бензін АІ-92. Здарэнне адбылося раніцай 1 лютага. Высветлілася, што бензін прапускаў ніжні зліўны клапан. Плошча разліву склала 10 квадратных метраў. Для прадухілення магчымага ўзгарання ратавальнікі стварылі пенную падушку, а працаўнікі чыгуначнай станцыі адрамантавалі клапан. Пасля гэтага цыстэрну адправілі ў накірунку чыгуначнай станцыі "Жлобін", інфармуе прэс-служба МНС.
Адзначаецца, што стратаў для навакольнага асяроддзя не было. У цыстэрне знаходзілася 60 тон бензіну. Колькі яго вылілася, не паведамляецца.