У гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў Гродзенскай вобласці, якая была ўтворана 20 верасня 1944 года. У яе склад увайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён - Брэсцкай вобласці.
Напярэдадні гэтай, бясспрэчна, важнай даты, 31 студзеня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую гадзіну “Гродзенская вобласць: погляд праз гады” для вучняў 7 “А” класа гімназіі №1 г. Іўе.
Вядучыя мерапрыемства распавялі хлапчукам і дзяўчынкам пра гісторыю вобласці і пра тое, якой яна стала цяпер, у нашы дні.
Таксама была арганізавана выстава, якая ўключыла ў сябе выданні, якія адлюстроўваюць звесткі і дакументы аб Гродзенскай вобласці, пра славутасці Гродзеншчыны, а таксама цікавыя факты, успаміны пра гістарычныя падзеі, сабраныя краязнаўцамі. Увазе школьнікаў была прадстаўлена і творчасць літаратараў Гарадзеншчыны: паэтаў, празаікаў, публіцыстаў.
П. ПАДБЯРЭЗНАЯ.
Фота аўтара.