У бабруйскай школе знайшлі забітым качагара
01.02.2019 15:51
—
Разное

sk.gov.by
У кацельні адно з бабруйскіх школаў уначы 31 студзеня знайшлі цела 64-гадовага мясцовага жыхара. Бабруйскі міжраённы аддзела Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах.
Следчыя з міліцыяй і экспертамі агледзелі месца здарэння, зафіксавалі сляды, а таксама сабралі рэчавыя доказы. Прызначаны комплекс экспертыз.
Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі па гарачых слядах 62-гадовага мясцовага жыхара. Таксама яны высветлілі асобаў, якія бачылі разам падазронага і загінулага ў кацельні ў дзень здарэння.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.