Віцяблянін вяслом выбіваў грошы з прыяцеля

Источник материала:  
01.02.2019 12:17 — Разное
Віцяблянін вяслом выбіваў грошы з прыяцеля
pixabay.com

Віцяблянін настолькі хацеў узбагаціцца, што напаў на свайго прыяцеля. Падрабязнасці здарэння паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Непрацуючы віцяблянін некалькі гадоў таму прадаў лецішча за 10 тысяч долараў. На атрыманыя грошы ён жыў сам увесь наступны час, а таксама ўтрымліваў свайго прыяцеля, які перабраўся да яго. Аднак уладальнік грошай не вельмі давяраў знаёмцу, таму ўсе грошы насіў пастаянна з сабой. 

У адзін з вечароў сябры выпівалі разам. Калі гаспадар заснуў у фатэлі, прыяцель некалькі разоў стукнуў яму па галаве драўляным вяслом, каб завалодаць грашыма. Паранены мужчына здолеў выбрацца з кватэры, замкнуў у ёй на ключ зламысніка і на таксі дабраўся да лякарні. Там яго шпіталізавалі. 

Медыкі канстатавалі ў пацярпелага адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом зводу і аснавання чэрапа, унутрачарапныя гематомы і паведамілі пра гэта ў міліцыю. 

Міліцыянты прыехалі да месца жыхарства мужчыны і пабачылі зламысніка са зламаным сцягном пад акном кватэры: ён няўдала спусціўся праз акно трэцяга паверха. На яго пачалі крымінальную справу за разбой. 

Скрадзеныя грошы (каля 4 тысяч долараў) вярнулі ўладальніку.

←"Прелести" бесплатной медицины: рак толстого кишечника вышел в Беларуси на первое место, но пройти обследование проблематично

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика