Знакомьтесь: Александр Евдокимович

Источник материала:  
29.01.2019 — Разное

 

Знаёмцеся:

начальнік Асіповіцкай дыстанцыі пуці РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Аляксандр Еўдакімовіч

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1971 года ў Радуцічах. Скончыў СШ № 3, у 1998 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у мінулым — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У дыстанцыю пуці прыйшоў у 1992 годзе аператарам дэфектаскопнай цялежкі. Потым быў манцёрам пуці, дарожным майстрам, начальнікам участка, намеснікам начальніка па інфармацыйнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях, галоўным інжынерам. За працоўныя поспехі атрымаў знак “Выдатнік Беларускай чыгункі”, Грамату начальніка Беларускай чыгункі, знакі ўзнагароды “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” II і III ступеней. Пасаду начальніка займае з 4 студзеня.

Жанаты. Жонка Лізавета Васільеўна таксама працуе ў дыстанцыі. Старэйшая дачка Яна — індывідуальны прадпрымальнік у сферы рэкламы, малодшая Дар’я вучыцца ў БДУ на дызайнера.

— Дыстанцыю чакае вялікі фронт работы, — адзначае Аляксандр Мікалаевіч. — Сёлета ў цэнтры ўвагі будзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт будынкаў. Што тычыцца чыгуначных пуцей, да 2020-2021 гадоў плануецца забяспечыць павелічэнне хуткасці руху цягнікоў па напрамку Мінск-Магілёў на адрэзку Верайцы — Нясета не ніжэй за 120 кіламетраў ў гадзіну.

←«Вдвоем жить веселей». История молодоженов из Горок: мужу — 81, жене — 83

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика