Маладзечанку, якая задушыла сына, узялі пад варту

Источник материала:  
29.01.2019 12:53 — Разное
Маладзечанку, якая задушыла сына, узялі пад варту
pixabay.com

Жанчыну, якая ў Маладзечне забіла свайго васьмігадовага сына, ўзялі пад варту. Ёй прызначылі стацыянарную судовую комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта інфармуе ў сацсетках Следчы камітэт. 

Крымінальнай справай пра забойства дзіцяці займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася ўвечары 26 студзеня. 29-гадовая жыхарка Маладзечна задушыла ўласнага сына і затэлефанавала ў міліцыю. Паводле звестак СМІ, пасля гэтага жанчына нібыта хацела ўчыніць самагубства, але не паспела. 

Яе шпіталізавалі з прыкметамі псіхічнага разладу, каля палаты выставілі міліцэйскі пост. 

Адзначаецца, што жанчына выхоўвала дзіця адна, ні на якім уліку ні яе, ні яе сваякі не стаялі. 

←В Гродненском районе водитель-бесправник слетел в кювет и уехал с места ДТП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика