62 чалавек эвакуявалі ў Маладзечне — там загарэлася смецце
29.01.2019 10:25
—
Разное
mchs.gov.by
У ноч на 29 студзеня маладзечанскіх ратавальнікаў выклікалі ў інтэрнат політэхнічнага каледжа на вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Дзяжурная па інтэрнаце паведаміла, што загарэлася смецце, інфармуе mchs.gov.by.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, не пабачылі знешніх прыкметаў гарэння. Пазней выявілася, што агонь узнік у смеццеправодзе будынка. Дзяжурная пабачыла дым і пачала эвакуацыю жыхароў. Да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыя інтэрната эвакуявала 62 чалавек. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Ратавальнікі аператыўна лакалізавалі і ліквідавалі агонь.
Мяркуецца, што прычынай загарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватыя асобы высвятляюцца.