Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі

Источник материала:  
24.01.2019 — Разное

Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку ЛужкіУ межах адзінага дня інфармавання 24 студзеня інфармацыйна-прапагандысцкая група Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ў складзе намесніка начальніка па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрыя Георгіевіча Лабуця, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Веры Барысаўны Жук сустрэлася з працоўным калектывам КУВСП “Гарадзец” і жыхарамі аграгарадка Лужкі.

У сходзе таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мікалаевіч Маркевіч, начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч, старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Таццяна Уладзіміраўна Туманава, старшыня раённага аддзялення дадзенага аб’яднання Іна Мар’янаўна Шынкевіч, а таксама першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Часлававіч Пугаўка.

У сваім выступленні Сяргей Мікалаевіч Маркевіч паведаміў прысутным пра аператыўную абстаноўку па пажарах на тэрыторыі вобласці. Падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей адных без нагляду, бо іх самастойныя гульні з электрапрыборамі, хімічнымі бытавымі рэчывамі могуць прывесці да трагедыі. Сяргей Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на захаванні правіл пажарнай бяспекі: правіл эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання, а таксама пячнога ацяплення. Не засталося без увагі пытанне важнасці ўстаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, іх спраўнага стану.

Увазе прысутных быў прадэманстраваны дакументальны відэафільм пра прычыны і вынікі пажараў у прыватным сектары грамадзян.

Пра дзейнасць Беларускага фонду міру падрабязна расказала старшыня абласнога аддзялення дадзенага аб’яднання Таццяна Уладзіміраўна Туманава. Яна растлумачыла куды, на якія мэты і ў якіх аб’ёмах расходуюцца добраахвотныя грашовыя ўзносы грамадзян.

Пра сённяшні стан спраў у сацыяльнай службе Шаркаўшчынскага раёна расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук.

Прысутныя задавалі членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя і грунтоўныя адказы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі Сустрэча ў межах адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў аграгарадку Лужкі

Comments are closed.

Яндекс.Метрика