У Шумілінскай СШ №1 прайшоў раённы этап піянерскага фестывалю “Патрыёты.by”

Источник материала:  
24.01.2019 — Разное
У Шумілінскай СШ №1 прайшоў  раённы этап піянерскага фестывалю “Патрыёты.by”
Піянерскі фестываль “Патрыёты.by”

У Шумілінскай СШ №1 прайшоў  раённы адборачны этап піянерскага фестывалю “Патрыёты.by” у намінацыі “Пра доблесць, подзвіг, славу”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і раённы камітэт  ГА БРСМ. Конкурс быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі конкурсу прадставілі песні патрыятычнай тэматыкі. Са сцэны гучалі ўсім вядомыя песні “Журавы”, “Васільковае неба”, “Няпрошаная вайна”, “Казакі ў Берліне” і іншыя.
У намінацыі “вакальная група” першае месца заняў дуэт з СШ №1, другое – дуэт з СШ № 2, трэцяе – вакальная група “Дамісолька” Обальскай школы. У намінацыі “сольныя спевы” ва ўзроставай групе 10-11 гадоў перамагла Ганна Гайлова з раённага цэнтра дзяцей і моладзі, другое месца раздзялілі Соф’я Сянькова і Кацярына Сільвестрава з СШ № 2. Ва ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў першае месца заняла Дар’я Быкава з СШ № 1, другое месца ў Паліны Лазар са Слабадской школы і Наталлі Шабайлавай з РЦДМ. Трэцяе месца раздзялілі Вячаслаў Папкоў з Мішневіцкай школы, Ксенія Шчукіна і Сабіна Салахава з Мікіціхінскай школы.
Пераможцы раённага этапа будуць абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.
Алена ЗУЕВА, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Надрукавана ў №8 ад 25.01.2019 г.
←В Гомеле задержана группа «чёрных риелторов» из пяти человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика