У Гродне легкавік на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗу
20.01.2019 16:26
—
Разное
Фота: NewGrodno.by
У Гродне легкавік Hyundai на расійскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗіку, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Як паведамляе NewGrodno.by, здарэнне адбылося ў ноч на 20 студзеня.
Міліцэйская машына ішла ў простым кірунку па праспекце Касманаўтаў, а Hyundai стаў перасякаць праспект з боку вуліцы Пралетарскай. Уначы святлафоры на гэтым адрэзку вуліцы не працуюць, таму кіроўцы абавязаныя сачыць за дарожнымі знакамі.
Праспект Касманаўтаў з’яўляецца галоўнай дарогай у дачыненні да вуліцы Пралетарскай, таму кіроўца машыны з расійскімі нумарамі абавязаны быў даць перавагу міліцыі.
У выніку здарэння машыны атрымалі пашкоджанні, але ніхто з людзей не пацярпеў.