У Полацку аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку (відэа)
17.01.2019 20:29
—
Разное

Скрыншот
У Полацку аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей на аўтобусным прыпынку. Відэа, на якім зафіксаваны момант здарэння, выклалі ў Інстаграм Навіны Наваполацк/Полацк. Паведамляецца, што аварыя здарылася 15 студзеня на прыпынку ААТ “Полацк-Шкловалакно”.
З запісу вынікае, што аўтамабіль занесла на коўзкай дарозе і кінула заднім ходам да прыпынка, на якім людзі акурат сядалі ў аўтобус. Адразу пасля інцыдэнту аўтамабіль з’ехаў.
У каментарах да відэа паведамляюць, што кіроўцу пазней затрымалі — ён быў п’яны і не меў права кіравання транспартным сродкам.
Сур’ёзныя пашкоджанні атрымала прынамсі адна жанчына — яе на хуткай адвезлі ў лякарню з пераломамі.