У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" прайшла экалагічная акцыя "Дапаможам птушкам зімаваць"
У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" ў студзені прайшла экалагічная акцыя пад назвай "Дапаможам птушкам зімаваць".
Бацькам было прапанавана змайстраваць сваімі рукамі кармушку для птушак. Яны з задавальненнем адгукнуліся на прапанову дапамагчы галадаючым птушкам, і на час сталі архітэктарамі, будаўнікамі.
Усе кармушкі былі выраблены з душой. Відаць, што ўсе праявілі сваю творчасць, фантазію і майстэрства. Выкарыстоўвалі разнастайны матэрыял, для вырабу кармушак: папера, пластыкавыя бутэлькі, дрэва, пакеты пасля соку.
Дзеці з гонарам прыносілі кармушкі ў групу. Кожны хацеў падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тым, як тата даверыў малаток. Як прыемна дапамагчы даросламу ў такой сур'ёзнай справе, як выратаванне птушак ад галоднай і халоднай зімы.
Кармушкі былі развешаны на тэрыторыі ўстановы. Дзеці з задавальненнем падкормліваюць птушак, праяўляюць тым самым не толькі клопат, але і пашыраюць свае веды аб звычках птушак, асаблівасцях іх вонкавага выгляду.
Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Фота аўтара.