Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў мільёны яек (фота)
16.01.2019 19:15
—
Разное
lidanews.by
Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў 4 мільёны яек (яны былі ў 400 скрынках). На 162-м кіламетры трасы Мінск — Гродна на развязцы кіроўца пераблытаў дарогу і, калі зразумеў, што едзе не туды, рэзка затармазіў. Мужчына не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль занесла і ён упаў на бок. 22-гадовы кіроўца, жыхар Іўя, быў прышпілены рамнём бяспекі, ён не пацярпеў, інфармуе сайт lidanews.by.
"Беларусь сегодня" дадае, што кіроўца атрымаў штраф — 12 рублёў 75 капеек.
Вядома, што грузавік "ДАФ" належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Груз везлі са Шчучына ў Іўе.