СК: Шасцікласніца з Мсціслава здзейсніла самагубства. Школа ці не тыя таблеткі?

Источник материала:  
16.01.2019 19:30 — Разное
СК: Шасцікласніца з Мсціслава здзейсніла самагубства. Школа ці не тыя таблеткі?
nevnov.ru

У панядзелак 14 студзеня ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці вучаніца шостага класа сярэдняй школы №2 Лізавета М. скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы дома нейкія лекі. Мсціслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 145 (давядзенне да самагубства). 16 студзеня дзяўчынку пахавалі.

"Трагедыя адбылася ў перыяд з 16:00 па 17:00", — паведамілі Еўрарадыё ў магілёўскім абласным упраўленні СК. Гэта быў вучэбны дзень.

Праблем з сэрцам у дзяўчынкі не было. Вінаватая школа?

У школе кажуць, што Лізавета М. пражывала з мамай. У дзяўчынкі было шмат сяброў, яна здавалася таварыскай. Некаторыя СМІ паведамлялі, што магчымыя прычыны самагубства трэба шукаць менавіта ў навучальнай установе.

"Гэта няпраўда, — абураецца дырэктар Мсціслаўскай сярэдняй школы №2 Ала Фамінова. — Яна не пасварылася ні з адным настаўнікам, адносіны з педагогамі складваліся добрыя. Тое, што да школы прэтэнзій не было, пацвярджаюць сябры, з якімі яна мела зносіны. Пакуль следства вядзецца, я не магу каментаваць сітуацыю. Ведаю, што сёння няма ніякіх намёкаў або матэрыялаў, якія паказваюць на віну школы. Віна пакуль нікому не залічваецца".

У інтэрнэце таксама хадзілі чуткі, што падлетак пакутавала на сардэчнае захворванне, маўляў, прыняла не тыя лекі, і сэрца не вытрымала. У Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы гэта не пацвярджаюць.

"Ніякіх праблем з сэрцам у дзяўчынкі не было, судмедэксперты праводзілі ўскрыццё, — тлумачыць Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Вольга Цыганкова. — Не было і іншых праблем са здароўем, па меншай меры на ўліку яна не стаяла. Зараз следчыя кажуць нам, што прычына смерці ўдакладняецца. Нешта пакажа ўскрыццё, але падрабязнасці стануць ясныя не раней, чым праз паўтара-два месяцы".

Расследаванне працягваецца.

←Под Лидой перевернулся перевозивший яйца грузовик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика