Президент Беларуси вручил премии «За духовное возрождение»

Источник материала:  
16.01.2019 — Разное
>

Президент Беларуси вручил премии «За духовное возрождение» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». Цырымонія ўзнагароджвання адбылася 9 студзеня. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паняцце "духоўнае адраджэнне" для беларускага народа не проста прыгожая метафара, а гімн яго лёсу. На долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш.


— Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, якія ўслаўляюць любімы край у сваёй творчасці. Адзначаем усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаны лепшымі. Уручаем прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягненням айчыннага спорту. Аддаём даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці, духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод для ўдзельнікаў вечара адбыўся святочны канцэрт "Раство. Радзіма. Адраджэнне". Асноўнай тэмай, што звязала разам усе нумары, стаў вобраз каляднай і святочнай Беларусі. На канцэрце таксама выступіў малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка. Разам са сваім выкладчыкам Аленай Асташкінай-Мысліўчык ён сыграў фантазію для двух фартэпіяна і голасу на тэмы песень з альбома "Куточак Беларусi" Яўгена Алейніка і Юліі Быкавай, якая і выканала папуры-кампазіцыю.

Фота з інтэрнэта.
Па матэрыялах БЕЛТА.

←В Испании задержаны 17 человек в ходе антитеррористической операции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика