Развівацца на раўнапраўнай аснове

Источник материала:  
16.01.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў.

«Вельмі шмат сёння (я аналізую сітуацыю ў нашым грамадстве, ды і ў расіян) ідзе размоў аб аб’яднанні дзвюх дзяржаў. Шмат цяпер з’явілася пытанняў у сувязі з царквой ва Украіне аб аўтакефаліі нашай царквы ў Беларусі. Я называю гэтыя пытанні вельмі неразумнымі, прыцягнутымі за вушы для абмеркавання ў нашым грамадстве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што размовы аб аб’яднанні дзвюх дзяржаў быць не можа. «Мы з Прэзідэнтам Расіі адназначна вызначылі, што сёння на парадку дня такога пытання няма — аб аб’яднанні», — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Расія ў свой час падпісалі дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і развівалі свае адносіны, строга прытрымліваючыся гэтага дакумента. «Мы павінны былі ў свой час прыняць Канстытуцыйны акт, гэта значыць — Канстытуцыю Саюзнай дзяржавы, і там усё павінна было быць прапісана: і органы кіравання, і органы ўлады, і адзіная валюта, палітыка. Расія адмовілася ў свой час ісці гэтым шляхам. Я гэта нагадаў Прэзідэнту Расіі, ён сказаў: «Так і было». Паўстае пытанне: што будзем рабіць з саюзным дагаворам? Трэба садзіцца за стол і гля-дзець, што мы разам можам сёння згодна з дагаворам вырашыць, на што мы можам без усялякага націску пайсці», — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што саюз Беларусі і Расіі можа развівацца толькі на раўнапраўнай аснове. «І гэта не таму, што Лукашэнка так хоча, як гэта падаецца ў Расіі. А таму што гэта фундаментальныя прынцыпы пабудовы любога саюза. Няма раўнапраўнай асновы — няма саюза, — сказаў беларускі лідар. — Усё павінна адбывацца на раўнапраўнай аснове, і на гэта павінна быць воля двух народаў — Ра-сійскай Федэрацыі і Беларусі. Мы ўвесь час, фарміруючы гэты саюз, павінны азірацца на меркаванне нашых людзей. Таму па многіх-многіх прычынах, вы самі разумееце, аб аб’яднанні дзвюх дзяржаў размовы не ідзе». На гэты крок, перакананы Аляксандр Лукашэнка, не можа пайсці і сама Расія. Гэта кіраўніку беларускай дзяржавы пацвердзіў расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Закранаючы эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй, Прэзідэнт канстатаваў, што практычна ўсе праблемы ў адносінах паміж краінамі вырашаны ў больш ці менш прымальным варыянце. «Ёсць невялікія пытанні, пра якія мы расіянам заўсёды гаварылі: гэта пастаўкі нашай сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі на рынкі Ра-сійскай Федэрацыі. Але яны не маюць крытычнага характару. Мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што гэтыя ганебныя пытанні трэба знімаць, каб яны больш ніколі не стаялі на парадку дня нашых перагавораў на вышэйшым узроўні», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Пэўныя праблемы застаюцца і ў сферы аўтаперавозак. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок пастаўлены ў горшыя ўмовы, чым, напрыклад, Польшча і Літва. «Шмат крыку, гвалту наконт палітыкі гэтых дзяржаў адносна Расіі, шмат размоў аб Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, а элементарныя пытанні не вырашаюцца. Мы з Прэзідэнтам Расіі назвалі іх выключна як пытанні, нявартыя абмеркавання прэзідэнтаў, ганебныя пытанні ў адносі-нах Беларусі і Расіі. Іх, вядома, трэба вырашаць, і вырашыць іх можна элементарна», — лічыць ён.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Какую мебель показывают белорусские производители на крупнейшей выставке в Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика