Як у Пінску на шчадраваць хадзілі

Источник материала:  
15.01.2019 — Разное
>   Калядавалі-шчадравалі - на ўвесь год багацця і шчасця пажадалі!





  У нядзелю напярэдадні старога Новага года па вуліцах горада прайшлася са спевамі і танцамі пярэстая кампанія персанажаў беларускіх зімовых святаў і загарнула да галоўнай ёлкі. Там адбылося прадстаўленне калектываў - удзельнікаў фальклорнага фэсту «Як на Шчодрую куццю». З гэтай падзеі распачаліся мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі «Пінск - культурная сталіца 2019». І вельмі сімвалічна, што пінчукі перш за ўсё звярнуліся да народных традыцый. Бо менавіта выканне абрадаў Калядаў і Шчадрухi садзейнічае спряльнаму і дабрадзейнаму ходу ўсяго года.




  На свята да гараджан завіталі самадзейныя гурты з Малоткавіч, Кашавічаў, Ахова. Разам з імі святочны настрой стваралі славуты ансамбль «Палескія зоры», хор «Журавушка». Можна лічыць дэбютам выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву «Бацькаўшчына» ГДК.




 


  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

←15 января глава МИД Австрии в Беларуси с официальным визитом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика