У Кобрыне п’яны кіроўца з’ехаў на машыне ў раку
12.01.2019 17:53
—
Разное
Фота: kobrincity.by
У Кобрыне п’яны кіроўца з’ехаў у канал. Як паведамляе kobrincity.by, 24-гадовы мясцовы жыхар рухаўся вуліцай Кірава на аўтамабілі Nissan і з’ехаў у ваду. Машына затанула, сам кіроўца паспеў з яе выбрацца. Здарэнне адбылося 12 студзеня прыкладна а 2:00.
Пазней высветлілася, што хлопец сеў за руль не толькі ў нецвярозым стане, але і без правоў. Раней яго тройчы прыцягвалі да адказнасці за п’яную язду. Цяпер па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, дзеяннямі кіроўцы дадуць прававую ацэнку.