У Мінску падчас ачысткі дахаў ад снегу на дзяўчыну скінулі цэглу

Источник материала:  
12.01.2019 16:31 — Разное
У Мінску падчас ачысткі дахаў ад снегу на дзяўчыну скінулі цэглу
Фота: TUT.by

У Мінску падчас ачысткі дахаў ад снегу на вуліцы Ленінградскай на міначку скінулі цагліну. Як піша TUT.by, здарэнне адбылося 10 студзеня ля дома №5: жыхарка сталіцы Варвара Казлова ішла на працу паўз гэты дом, калі разам са снегам ёй на нагу ўпала цагліна. У выніку дзяўчына атрымала пералом пальца і гематому. Пацярпелая сцвярджае, што зона, дзе праводзіліся працы, не была як след агароджаная. Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю.

Пасля траўмапункту, куды Варвару даставіла хуткая дапамога, яна вярнулася дадому і патэлефанавала ў мясцовы ЖЭС, але там запэўнілі, што агароджа стаіць і цэглу ніхто не кідае. Пры гэтым на фота з месца інцыдэнту заўважна, што зона працаў была агароджаная стужкай вельмі фармальна.

Атрымаць аператыўны каментар у ЖКГ Кастрычніцкага раёна, які, як мяркуецца, адказвае за працы на доме па Ленінградскай, 5, TUT.by не ўдалося.
 

←Литовская промышленность создаст 10 тысяч рабочих мест

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика