У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі

Источник материала:  
12.01.2019 12:53 — Разное
У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі
Фота: twitter

У цэнтры Парыжа адбыўся магутны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на паліцыю. Здарэнне адбылося каля 9:00 паводле мясцовага часу (11:00 паводле Мінска) у памяшканні адной з булачных у дзявятай акрузе Парыжа.

Паводле папярэдніх крыніцаў, прычынай выбуху стала ўцечка газу: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.

Reuters паведамляе, што выбухам разнесла ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар. Паліцыя Парыжа знаходзцца ў стане павышанай гатовасці праз акцыі “жоўтых камізэлек”, якія праходзяць па суботах дзевяць тыдняў запар.

Паводле радыёстанцыі Europe 1, сямёра пацярпелых атрымалі сур’ёзныя раненні, яшчэ двое ў крытычным стане. Пацярпелі таксама трое пажарных.

←70-летний рыбак провалился под лед в Кобрине. У него остановилось сердце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика