Хлопцы ехалі на капоце, прычэпленым да аўто: адзін загінуў, другі — у рэанімацыі
11.01.2019 11:30
—
Разное

gaibrest.by
Трагічна скончыліся зімовыя "пакатушкі" для кампаніі ў Камянецкім раёне. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 10 студзеня ў вёсцы Ратайчыцы Камянецкага раёна, паведамляе gaibrest.by.
18-гадовая брастаўчанка, чый стаж кіравання складае 12 дзён, ехала па вуліцы на аўтамабілі "Мерсэдэс-Бэнц 200 Д". Ззаду за машынай быў прывязаны капот ад аўтамабіля на якім знаходзіліся пяць пасажыраў.
Каля аднаго з дамоў капот занесла направа і ён урэзаўся ў апору ЛЭП. 22-гадовы мясцовы жыхар памёр на месцы здарэння, 17-гадовага брастаўчанін шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Паведамляецца, што кіроўца была цвярозая.
Па факце ДТЗ праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.