Аператыўны канал. Самыя гучныя крымінальныя справы апошніх дзён

Источник материала:  
11.01.2019 — Разное
Знаёмім вас с самымі гучнымі крымінальнымі справамі апошніх дзён.

Раней судзімыя двое жыхароў Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў укралі з падворка дачнага дома, які застаўся ў спадчыну на хутары Асманаўка, тры самаробныя апорныя слупы, 80 метраў металічнага троса. Пацярпеламу быў прычынены матэрыяльны ўрон на 180 рублёў.

***

Жыхар Маладзечна, майстар па рамонце швейнага абсталявання, атрымаў для выканання рамонтных работ прамысловы авярлок, які належаў мясцовай прыватнай фірме. Потым мужчына прадаў яго і выручаныя грошы патраціў на свае патрэбы. Узбуджана крымінальная справа.

***

П’яны жыхар Крэва каля апоўначы, з хуліганскіх намераў, лапатай для чысткі снегу пабіў шыбу, збіў са сцяны дзве камеры відэаназірання, размеркавальную скрынку, святлогукавы апавяшчальнік прыстасавання доступу ў магазін, які знаходзіцца ў гэтым жа аграгарадку.

***

Раней судзімы смаргонец у шматпавярховым доме па вуліцы Заводскай адабраў у пенсіянеркі, інваліда 2 групы, жаночую сумачку, у якой знаходзіліся інваліднае пасведчанне, грошы і харчовыя прадукты. Рабаўніка затрымалі і арыштавалі.

***

У Солах неўстаноўлены пакуль злачынца невядома якім чынам залез у хату пенсіянера, ад куль украў плед, набор пасцельнай бялізны і кухонны набор. Пацярпеламу быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 170 рублёў.

***

Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Смаргоні, раней не судзімага, які ў двары дома па вуліцы Савецкай у гэтым жа горадзе падчас сваркі наўмысна пабіў жанчыну, прычыніў ёй цялесныя траўмы.

***

Зарэгістраваны чарговыя ашуканствы пры дапамозе сацыяльнай сеткі інтэрнэт. Неўстаноўлены мужчына падчас перапіскі са смаргонцам прапанаваў апошняму купіць мабільны тэлефон “Айфон-7”. Але спачатку на картку прадаўца неабходна было пералічыць 150 рублёў перадаплаты. Потым нашага земляка ўцягнулі ў чарговую авантуру. Схема простая: на яго банкаўскую пластыкавую картку перыядычна паступаюць грошы, якія неабходна пералічваць невядомаму чалавеку. За гэта ад кожнай здзелкі жыхару Смаргоні паабяцалі 4 рублі. Ён згадзіўся і быў абдураны. Як высветлілася пазней, атрымальнікам грошай з’яўляўся грамадзянін Украіны. Іншыя звёны гэтага злачыннага ланцужка ўстанавіць не ўдалося.

***

Раней судзімаму смаргонцу прыйдзецца адказваць за прычыненне цяжкіх цялесных траўм па неасцярожнасці. А адбылося вось што: знаходзячыся ў кафэ, гэты мужчына на глебе асабістых непрыязных адносін ударыў у твар чалавека, які ўпаў і атрымаў пашкоджанне вісочнай косці.

***

Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць раней судзімай грамадзянкі, якая на глебе асабістых непрыязных адносін прычыніла свайму сужыцелю нажавое раненне ў плячо.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

←Пушистый спасатель: в Щучинском районе кошка предупредила хозяина о пожаре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика