Павышэнне эфектыўнасці работы
З разгляду гэтага пытання пачалася чарговая штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Спецыялісты сельскагаспадарчай галіны далажылі кіраўніку раёна аб рабоце па павышэнні якасці прадукцыі жывёлагадоўлі, забяспечанасці кадрамі сярэдняга звяна. На сённяшні дзень сельгаспрадпрыемствы маюць патрэбу ў эканамістах, галоўных заатэхніках, ветурачах. Таму на парадак дня вылучаюцца пытанні прыцягнення маладых спецыялістаў, перападрыхтоўкі кадраў.
Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і аддзелу арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама даручана правесці кадравую дыягностыку ў сельскагаспадарчых арганізацыях і, перш-наперш, у ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”. Упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні і аддзелу эканомікі райвыканкама дадзена даручэнне на сумесным пасяджэнні эканамічнага савета разгледзіць пытанне збалансаванасці даходаў і расходаў – на месяц, квартал, год. Таксама на месяц, квартал, год павінна быць падрыхтавана дарожная карта развіцця кожнай гаспадаркі. Акрамя таго, неабходна актывізаваць работу па ўкараненні на малочнатаварным комплексе “Бель” КСУП “Бель” IT каардынаванай арганізацыі працы. А ўпраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкаму прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу варта вярнуцца да правядзення Дня жывёлавода ў раёне.
Более подробно читайте в газете.