О какой роли мечтает Виктор Манаев, и что делать, чтобы классический театр оставался популярен?

Источник материала:  
09.01.2019 21:05 — Разное

Новости Беларуси. Свае асабістыя ўзнагароды з рук Прэзідэнта атрымалі дзеячы культуры і мастацтва, якім больш зручна быць на сцэне. Сёння яны – у якасці запрошаных гасцей у зале Дварца Рэспублікі.

О какой роли мечтает Виктор Манаев, и что делать, чтобы классический театр оставался популярен?

Да пачатку цэрымоніі мы пагутарылі з адным з 9 лаўрэатаў спецпрэміі Прэзідэнта, народным артыстам Беларусі, вядучым майстрам сцэны Купалаўскага тэатра і, напэўна, адным з самых вядомых і любімых артыстаў краіны – Віктарам Манаевым.

Алена Сырова, СТБ:
Перш за ўсё віншую вас з такой выдатнай ацэнкай вашай творчасці. 2018 год для вас выдаўся адметным: гэта была і прэм“ера «Рэвізора», і высокая ацэнка вас як лепшага акцёра, і гэта быў ваш юбілей. Наколькі прынцыпова і наколькі важна для творчай асобы атрымліваць ацэнку сваёй творчасці на дзяржаўным узроўні.

О какой роли мечтает Виктор Манаев, и что делать, чтобы классический театр оставался популярен?

Виктор Манаев, народный артист Беларуси, ведущий мастер сцены Национального академического театра им. Янки Купалы:
Я думаю, гэта не вельмі важна. Важна тое, што ты адчуваеш, што твая праца патрэбна. Патрэбная гледачам. Добра, калі дзяржава падтрымлівае тое, чым ты займаешся. Самая галоўная ўзнагарода – любоў гледача, яго шчырыя апладысменты. Тое, што ў нашым тэатры імя Янкі Купалы запаўняюцца глядзельныя залы, у нас амаль аншлагі на спектаклі. Вось што радуе артыстаў у першую чаргу.

Алена Сырова:
«Рэвізор», «Школа падаткаплацельшчыкаў», «Пінская шляхта». Вашы ролі там – такія харызматычныя чыноўнікі. Чым натхняецеся, калі рыхтуецеся і ў чым сакрэт? Бо на гэтыя спектаклі ідуць «на Манаева».

О какой роли мечтает Виктор Манаев, и что делать, чтобы классический театр оставался популярен?

Віктар Манаеў:
У нас добры калектыў, шмат год мы працуем з галоўным рэжысёрам нашага тэатра Мікалаем Пінігіным. Гэта ён прапаноўвае п“есы, ролі. У нас склаўся добры творчы саюз. Нам цікава працаваць адзін з адным. Гэтая добрая атмасфера яна перадаецца гледачу таксама. Увогуле, мне падабаецца мая работа і вельмі падабаецца, калі гледачы атрымліваюць ад гэтага радасць.

Алена Сырова:
Аб якой ролі яшчэ марыце?

Віктар Манаеў:
Марыць не наша справа, наша справы – жыць і дзейнічаць. Таму што мары могуць спаўняцца і не спаўняцца. Калі бог дасць гады жыцця папрацаваць, то сыграць штосьці можа ў класічным рэпертуары, можа ў сучаснай беларускай таленавітай п“есе. Дасць бог – усё будзе добра.

О какой роли мечтает Виктор Манаев, и что делать, чтобы классический театр оставался популярен?

Алена Сырова:
І апошняе. Што трэба рабіць, каб класічны тэатр заставаўся папулярным сярод маладых гледачоў?

Віктар Манаеў:
Адчуваць тое, чым жыве не толькі моладзь, а ўвогуле, чым жыве беларускі народ. А тэатр наш, які праз год будзе адзначаць 100-годдзе, ён заўсёды быў са сваім народам, быў са сваёй краінай. Ён заўсёды яго падтрымліваў, натхняў, надаваў сілы жыць надалей. Я думаю, што так яно і будзе.


←Начальники Генштабов стран НАТО соберутся в Брюсселе 15-16 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика