"Такое бывае раз на 20-40 гадоў": чаму забілі пенсіянерак пад Віцебскам

Источник материала:  
04.01.2019 11:13 — Разное
"Такое бывае раз на 20-40 гадоў": чаму забілі пенсіянерак пад Віцебскам
Дом, дзе жылі Валянціна В. і Марыя К. Скрыншот з відэа Следчага камітэта 

3 студзеня ў вёсцы Прысушына пад Віцебскам знайшлі забітымі дзвюх жанчын. Яны былі сваячкамі. Старэйшай Валянціне В. было 78 гадоў, малодшай Марыі К. — 76.

— Забітыя дзве пенсіянеркі, які жылі ў вёсцы ў адным доме, — распавядае Еўрарадыё кіраўніца справамі Задуброўскага сельсавета Ія Мяцелева. — Дачка адной бабулі жыве ў Германіі, сын другой у Віцебску. Два тыдні таму ён інсульт перанёс... Дзве пенсіянеркі, мірныя бабулі, як і ўсе астатнія.

— Што людзі пра гэта думаюць? Вёска ў шоку?

— Натуральна. І не толькі вёска. Такое бывае раз на 20-40 гадоў, напэўна. Такога ў нас яшчэ не было.

— Чаму гэта адбылося?

— Ну, што паслужыла прычынай... Няма працы. Людзі многія сядзяць без працы, таму… Тэлефануйце ў міліцыю, не буду казаць лішняга.

Жыхары вёскі Прысушына, з якімі звязалася Еўрарадыё, кажуць, што забітыя пенсіянеркі былі роднымі сёстрамі і жылі разам.

— Ён [падазраваны ў забойстве. — Еўрарадыё] кажуць сядзеў, — распавядае мясцовая жыхарка. — З суседняй вёсцы сам. Добра, што адразу ўсё выявілася і знайшлі. Кажуць, што прызнаўся… Раней людзі маглі дзверы на ноч не зачыняць...Карацей, вёска ў шоку.

Целы двух жанчын знайшлі раніцай 3 студзеня. Падазраваны ў забойстве затрыманы. Вядома, што яму 49 гадоў. Пенсіянеркам ён дапамагаў па гаспадарцы. Раней у яго былі праблемы з законам.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства". На месца выязджаў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.  

←Больше $107 миллионов. Сколько денег и на что потратит Беларусь ради Европейских игр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика