Новые права потребителей

Источник материала:  
04.01.2019 — Разное

З 23 снежня ў Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Асноўныя змены і дапаўненні, якія ўлічваюць напрацаваную практыку, а таксама прапановы грамадскіх аб’яднанняў спажыўцоў і бізнесу пракаменціравала начальнік аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна ХАНЯК.

Больш інфармацыі!

Пашырылі спіс звестак аб тавары, якія павінны даводзіцца да пакупнікоў. Цяпер абавязкова пазначаецца інфармацыя аб краіне паходжання тавару – у тых выпадках, калі яна не супадае з адрасам вытворцы. Таксама павінен быць паказаны клас энергаэфектыўнасці – гэта датычыцца ў першую чаргу бытавой тэхнікі і іншых электрычных прылад.

Цана будзе бачнай
Часам у рэкламных аб’явах даволі складана знайсці цану, таму што яна напісана дробна і ў непрыкметным месцы. Цяпер магазіны і інтэрнэт-магазіны абавязаны ўказваць цэны тавараў шрыфтам, памер якога не менш за палову самага буйнога шрыфту, выкарыстанага ў апісанні тавару. Да таго ж, зараз у абавязковым парадку павінна быць указана ўся неабходная інфармацыя пра тавар на рускай або беларускай мове.
Аплата зручным спосабам

Замацавана права спажыўца на разлік любым зручным для яго спосабам – наяўнымі грашыма або банкаўскай картай. Акрамя таго, прадаўцам забаронена ўстанаўліваць розныя цэны на адзін тавар у залежнасці ад формы аплаты.

Упакоўку лепш не выкідваць

У спажыўцоў таксама з’явіліся новыя абавязкі. Цяпер пакупнікі павінны вяртаць якасны тавар ва ўпакоўцы, у якой ён быў прададзены. Такое новаўвядзенне неабходна для таго, каб не ўшчамляць правы прадаўцоў, бо калі вернуты тавар новы і якасны, яны павінны мець магчымасць яго зноў прадаць.

Адмовіцца ад тавару на заказ

Ёсць змены таксама ў дачыненні да работ і паслуг. Зараз спажывец можа адмовіцца ад дагавора на іх аказанне ў аднабаковым парадку. Пры гэтым ён павінен будзе пакрыць выканаўцу фактычна панесеныя выдаткі на гэта. Напрыклад, чалавек заказаў выраб шафы, аднак потым вырашыў, што яна яму не патрэбна. Але выканаўца ўжо закупіў некаторыя матэрыялы для вырабу. Значыць, заказчык павінен яму пакрыць кошт закупленых матэрыялаў.

Паслугі па рамонце
Дакумент дазволіў павялічваць тэрмін бясплатнага гарантыйнага рамонту з 14 да 30 дзён. Аднак гэта можна рабіць толькі з пісьмовай згоды спажыўца. І толькі ў тым выпадку, калі адтэрміноўка звязана з часовай адсутнасцю камплектуючых, запасных частак ці іншымі ўважлівымі прычынамі. Прадавец, пастаўшчык, рамонтная арганізацыя зараз маюць права спаганяць выдаткі за захоўванне тавару са спажыўцоў, якія больш за два месяцы не забіралі яго пасля экспертызы або бясплатнага рамонту.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.

←У Баранавічах міліцыянер стрэламі спыніў агрэсіўнага сабаку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика