Мультиварка…за 20 копеек. Ушачанке Ольге Агиевич повезло в игре «Счастливый случай» от «Острова чистоты»
Напачатку снежня на тэлефон Вольгі Агіевіч, жыхаркі аграгарадка Арэхаўна, паступіў званок з невядомага нумара. Яна доўга слухала, што казалі на тым канцы проваду, паўтараючы толькі адно слова: “Дзякуй!”. Калегі з ТАА “Лес” сцішылі размовы і зацікаўлена паглядалі на маладую жанчыну. Калі ж яна паклала трубку, разгублена вымавіла: “Уяўляеце, выйграла ад “Вострава чысціні” мульціварку!”.
– Шчыра кажучы, думала, што нехта проста жартуе, – прызнаецца Вольга. – Але ж на ўсялякі выпадак зайшла на сайт гандлёвай сеткі і паглядзела спіс пераможцаў рэкламнай гульні “Шчаслівы выпадак”. Сярод іншых было і маё прозвішча…
У магазіне “Востраў чысціні”, што адкрыўся ва Ушачах у ліпені бягучага года, В.Агіевіч купляе бытавую хімію, гаспадарчыя прылады. Пра тое, што тут ёсць магчымасць паўдзельнічаць у рэкламных акцыях, ведала, на ўсялякі выпадак зарэгістравалася, але ніколі не ставіла перад сабой такой задачы. Вось і ў гэты раз, напоўніўшы карзіну неабходнымі рэчамі, пра тавар-шчасліўчык не паклапацілася. І толькі на касе, падрыхтаваўшы для разліку дысконтную картку, выпадкова прыкмеціла насавыя хустачкі з акцыйнай налепкай. Хто б мог падумаць, што такі “капеечны” тавар прынясе удачу?
Выйграная мульціварка стала для сям’і Агіевічаў цудоўным навагоднім падарункам і падштурхнула гаспадыню да новых кулінарных вынаходніцтваў.
– Заўсёды прыемна радаваць пакупнікоў падарункамі, а ў перадсвяточныя дні – тым больш, – зазначыла пасля ўрачыстага ўручэння мульціваркі загадчыца ўшацкага “Вострава чысціні” Святлана Віктараўна Сапега. – Дарэчы, гэта не першы раз, калі пераможцам “Шчаслівага выпадку” становяцца нашы землякі: не так даўно грашовы прыз у 300 рублёў атрымала ўшачанка Святлана Краснова. Спадзяюся, што ў новым 2019-м колькасць шчасліўчыкаў толькі павялічыцца. Таму чакаем за пакупкамі, усім удачы!
Зрэшты, адыходзячы год стаў у многім асаблівым і для саміх работнікаў “Вострава чысціні”: пяцёра маладых спецыялістаў (усе яны ўраджэнцы нашага раёна) займелі тут працоўныя месцы. А іх згуртаваны калектыў з самага старту сваёй дзейнасці ўтрымлівае перадавыя пазіцыі сярод гандлёвых кропак сеткі ў вобласці і нават рэспубліцы.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.