Шэраг пытанняў разгледзелі на сесіі раённага Савета дэпутатаў
29.12.2018
—
Разное
На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны пытанні, якія тычыліся змянення і ўстанаўлення граніц населеных пунктаў, карэкціроўкі зацверджанага комплексу мер па рэалізацыі праграмы “Культура Беларусі”, змяненняў у дакумент аб плане мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні тых, хто загінуў пры абароне Айчыны, куплі-продажу дамоў і кватэр сельгасарганізацый і іншыя.

Сесію вядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.

Дэпутаты ўважліва слухаюць інфармацыю.

Выступае начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна РАЖЭВА.

У дэпутата Валянціна МЯДЗВЕЦКАГА ёсць пытанне.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.