І закружыліся ў вальсе навагоднім

Источник материала:  
29.12.2018 — Разное

Пацёмкінскі баль для маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы, адбыўся на мінулым тыдні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі маладыя кадры, але і ганаровыя госці з розных раёнаў Прыдняпроўскага краю.
Самы ўсходні раён Магілёўшчыны на мерапрыемстве прадставілі актыўныя хацімчане — Крысціна Ермакова, педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ, і Уладзіслаў Міхаленка, начальнік варты ПАВЧ №1 Хоцімскага РАНС. Запрошаным была прапанавана насычаная праграма: венскі вальс, экскурсія па музеі, разнастайныя конкурсы.
— Я з самага дзяцінства хацела пабываць на балі, як і кожная дзяўчынка. І вось мая мара здейснілася. Такое ўражанне, што апынуліся ў сапраўднай казцы. Запомнілася ўсё. Урачыстая атмасфера нагадвала нейкую сярэдневяковую эпоху. Адчувалі мы сябе сапраўднымі дамамі і кавалерамі, асабліва, калі прапанавалі закружыцца ў вальсе. А яшчэ нашаму дуэту трэба было выканаць урывак з “Анегіна” і скласці верш. З усімі заданнямі мы справіліся, — падзялілася Крысціна Ермакова.

Уласн. інфарм.

←Российский коммерсант обманул три белорусских молокопредприятия на $1,3 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика