Мужчына праехаў у цягніку "Мінск-Ліда" на 2000 рублёў
28.12.2018 10:29
—
Разное
![Мужчына праехаў у цягніку "Мінск-Ліда" на 2000 рублёў](http://www.21.by/pub/news/2018/12/1545983567789961.jpg)
Фота: pixabay.com
Дорага каштавала 34-гадоваму мужчыну паездка ў цягніку "Мінск-Ліда", піша uvd.grodno.by.
Мужчына не вызначаўся ўзорнымі паводзінамі — раней прыцягваўся і да крымінальнай, і да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас гэтай паездкі ён таксама паводзіў сябе агрэсіўна. Праўда, іншыя пасажыры ад яго дзеянняў не пацярпелі. А вось прываконны столік вагона быў разламаны. Гэта прычыніла шкоду Беларускай чыгунцы на 2000 рублёў.
Усе гэтыя дзеянні запісала ўсталяваная ў вагоне відэакамера. На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.