Пад Маларытай трактарыст, які вёз ялінкі, загінуў у ДТЗ (фота)
26.12.2018 17:57
—
Разное
Фота: gaibrest.by
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўдзень 26 снежня ў Маларыцкім раёне Брэстчыны, піша gaibrest.by.
Інцыдэнт здарыўся каля 13:50. Трактар з паўпрычэпам вёз ялінкі. На 43-м кіламетры аўтадарогі Р17 "Брэст — мяжа Украіны — Олтуш" трактар урэзаўся ў "МАЗ". Ад удару трактар перакуліўся, і яго кіроўцу выкінула з кабіны на дарогу. Мужчына трапіў пад колы грузавіка і загінуў на месцы аварыі.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.