Аўтамабіль Hyundai трапіў пад грузавік, загінулі кіроўца легкавіка і яго жонка
26.12.2018 13:48
—
Разное

Фота: Следчы камітэт.
У Стаўбцоўскім раёне на 25-м кіламетры аўтадарогі "Стаўбцы — Івацэвічы — Кобрын" Hyundai трапіў пад грузавік, загінулі 35-гадовы кіроўца легкавіка і яго 30-гадовая жонка. Кіроўца грузавога аўтамабіля шпіталізаваны, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 26 снежня. Высвятляюцца абставіны, якія прывялі да лабавога сутыкнення.
БЕЛТА дадае, што ў ДТЗ трапіў грузавік Hyundai, ім кіраваў 25-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна. Мяркуецца, што вадзіцель легкавіка не саўладаў з кіраваннем і аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху.