Жорсткая аварыя ў Мінску: рэйсавы аўтобус ўрэзаўся ў слуп
20.12.2018 09:46
—
Разное

Фота: Надзея Бужан / tut.by
ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса адбылася зранку 20 снежня ў Мінску каля скрыжавання вуліц Шафранянскай і Гарадзецкай, піша tut.by.
Аварыя здарылася каля 8-й гадзіны раніцы. Як кажуць відавочцы, аўтобус ехаў з парку пусты. Паводле папярэдніх звестак, кіроўцу стала кепска за рулём. У выніку ён страціў кіраванне і выехаў за межы дарогі, дзе аўтобус урэзаўся ў слуп.
Кіроўцу даставілі ў лякарню.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.