Узмацненне марозу, снег, туман

Источник материала:  
18.12.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Узмацненне марозу, снег, туман

У бліжэйшыя дні жыхароў Нясвіжскага раёна чакае зімовае надвор’е: мароз стане большы, чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу, месцамі  магчымы туман.

Сёння, 18 снежня, будзе воблачна без праясненняў, на працягу дня — невялікі снег, увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарогах. Будзьце пільнымі! Паўднёвы вецер неістотны — 1 — 3 метры за секунду. Удзень — -5…-4 °С, уначы — -7…-6 °С.

У сераду, 19 снежня, мароз узмоцніцца: дзённая тэмпература — 6…5 градусаў ніжэй за нуль, ноччу — -10…-8 °С. На працягу дня, па дадзеных спецыялістаў, — воблачна з праясненнямі, раніцай і ўвечары — туман, паўднёва-ўсходні вецер — 3 — 5 м/с. Ападкаў не прагназуецца.

Невялікі снег магчымы ў чацвер, 20 снежня, на дарозе — галаледзіца. Вецер паўднёва-ўсходняга напрамку складзе 5 — 7 м/с. Тэмпература на дзень — 9…7 градусаў са знакам “-”, уначы — -7…-5 °С.

У пятніцу, 21 снежня, ападкі ўзмоцняцца: увечары чакаецца снег, мяцеліца. Паўднёвы вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — -5…-4 °С, ноччу — -2 °С.

Па папярэдніх дадзеных метэаролагаў — варта чакаць змяненняў у надвор’і на выхадныя. Аб гэтым — у наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←9 законопроектов планируется рассмотреть 18 декабря на заседании Палаты представителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика