Мужчына ў Нясвіжы павесіўся ў міліцэйскай машыне
Фота: svaboda.org
Следчы камітэт займаецца расследаваннем смерці мужчыны ў Нясвіжы. Як паведамляюць ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму, мужчына ўчыніў самагубства ў міліцэйскай машыне, перадае Радыё "Свабода".
Звесткі пра гэтае расследаванне спярша з'явіліся ў канале Telegram. Там гаварылася, што расследуецца забойства хлопца супрацоўнікамі міліцыі. Сцвярджалася, быццам міліцыянты імітавалі самагубства хлопца ў міліцэйскай машыне.
Прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак абверг звесткі пра імітацыю самагубства: "Гаворка ідзе пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясвіжскага раёна праводзіць праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі завяршэння. Але інфармацыя пра забойства трактуецца няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд".
Па яго словах, інцыдэнт адбыўся каля двух тыдняў таму.