У цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіць выстаўка матэрыялаў памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Блінцова
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай адкрылася выстаўка матэрыялаў памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Блінцова.
У гэтыя дні яму споўнілася б 55 гадоў. Нарадзіўся Мікалай Іванавіч у в. Грушачка Лукскага сельсавета. Вучыўся ў Лукскай школе, Жлобінскім ПТВ-143, школе ДТСААФ. Тэрміновую службу ў арміі праходзіў у Афганістане механікам-вадзіцелем.
1 жніўня 1982 года радавы Мікалай Блінцоў загінуў пры выкананні баявога задання. За праяўленую пры гэтым мужнасць пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны на могілках у роднай вёсцы.
Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах:
Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!
Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"
Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"
Читайте ndsmi.by в "Контакте"
Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"
Читайте ndsmi.by в "twitter"
Наш канал на YouTube