Славутыя землякi Пiншчыны. Паэтэса Тамара Лазнюха

Источник материала:  
16.12.2018 — Разное
>

Славутыя землякi Пiншчыны. Паэтэса Тамара ЛазнюхаТамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 года ў вёсцы Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972). З 1966 года жыве ў Пінску. Працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.

У пачатку лістапада 1980 года цяжка захварэла, у выніку чаго з’яўляецца інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Вершы пачала пісаць яшчэ ў школьныя гады, а ў перыяд хваробы паэзія стала сэнсам жыцця. У вершах Тамары Лазнюхі няма скаргі на лёс, у іх гучыць пяшчотная, трапяткая душа аўтара, напоўненая радасцю быцця, верай, надзеяй, любоўю.

Друкуецца з 1993 года. Піша пераважна на рускай мове. 3 жыццём і творчасцю Тамары Лазнюхi чытачоў знаёмілі самыя вядомыя беларускія выданні: «Літаратура і мастацтва», «Советская Белоруссия», «Голас Радзімы», «Вечерний Минск», «Вестник культуры», «Беларуская ніва», «Беларускі час», «Наша доля», «Вместе», «Вера», «Царкоўнае слова», «Преображение», «Воскресение», «Духовный вестник», «Народная газета», «Віцебскі рабочы», «Роднае слова», «Заря»; часопісы: «Нёман», «Западная Двина», «Пачатковая школа», «Акно», «Надежда», «Гаспадыня». Акрамя гэтага і замежныя выданні пісалі аб нашай зямлячцы: «Брянская учительская газета», «Зоря» (Украіна), «Белые снегири» (Масква), «Встреча» (Барнаул), «Брега Тавриды» (Сімферопаль).

Творы і біяграфія Тамары Лазнюхi былі ўключаны ў калектыўныя зборнікі «В начале было слово» (Масква), «Коснись моей руки», «Ды ўваскрэсне любоў», «Хозяйка дома», «Паазер’е» (Віцебск), «Дазволь прычасціцца»; у альманахі «Літаратурная карта Берасцейшчыны», «Гоман», «Піншчына літаратурная», «На ладонях Припяти и Пины», «Учитель вечен на земле Полесской», «Полюби эту вечность болот…»; а таксама ў анталогію «Белорусский литературный союз».


Славутыя землякi Пiншчыны. Паэтэса Тамара Лазнюха
Яна з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг: «Цветом рубина» (1998), «Незамерзающий причал» (2002), «Зов дорог» (2004), «Сиреневое пламя» (2007, у сааўтарстве з унучкай Вольгай Курдзюмавай), «Сердце Полесья» (2009), «Весна Победы» (2010), «Дыхание православия» (2010), «Ручаёк гаварлівы» (2012, у сааўтарстве з Вольгай Курдзюмавай). Больш за 20 вершаў пакладзены на музыку.

Тамара Паўлаўна ўзнагароджана дыпломам ІІІ Беларускага фестывалю творчасці інвалідаў (1995), дыпломам ІІ ступені ІV Рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў (1996), намінант міжнароднай прэміі «Филантроп». Творы адзначаны прэміяй за ўдзел у конкурсе «Этот День Победы», прысвечанаму 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика