У Мінску канфлікт кіроўцаў скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто
15.12.2018 17:40
—
Разное

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
У Мінску канфлікт паміж кіроўцамі скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, інцыдэнт здарыўся сёння, прыкладна ў 13:35 на вуліцы Арлоўскай.
У кіроўцаў аўтамабіляў Peugeot 306 і Proton Satria 315 здарыўся канфлікт на дарозе. Шафёр Proton Santria спыніўся і адчыніў дзверы, каб паразмаўляць, але кіроўца Peugeot урэзаўся ў адчыненыя дзверы і канфлікт набыў новыя абароты.
З Proton Santria выйшлі кіроўца і яго пасажыр і пачалі біць люстэркі задняга бачання на машыне свайго крыўдзіцеля, выкарыстоўчаючы цвёрды прадмет. Арпоч таго, яны парэзалі шыны.
Мужчын затрымала міліцыя і даставіла ў Цэнтральны РУУС, каб даць прававую ацэнку іх учынку.