Более 30 лет Лариса Первенёнок дарит свою обоятельную улыбку клиентам сорочинской заправки

Источник материала:  
12.12.2018 — Разное

Адным днём 1987-га года выпускніца швейнага прафтэхвучылішча Ларыса Первянёнак з акна Сарочынскага комплекснага прыёмнага пункта, што стаяў на месцы цяперашняга кафэ, з цікаўнасцю назірала за будаўніцтвам, якое распачалося праз дарогу. Дапытлівасць прымусіла накіравацца “ў разведку”. “Будуем заправачную станцыю. Пойдзеш на яе працаваць?”, – паўжартам мовіў мужчына, які запраўляў працэсам. “Пайду!” – нечакана нават для сябе адказала дзяўчына. І такім чынам абсалютна ўсур’ёз вызначыла свой лёс на многія гады.

А яны мільгалі адзін за адным, быццам аўтамабілі на бойкай трасе ці твары людзей, што працягвалі ў акенца рублі і карткі ў абмен на літры паліва. “Запраўлялі ў свой час і за валюту. А былі яшчэ і купоны ў ліхія 90-я, – прыгадвае Ларыса Пятроўна. – Стаялі вялікія чэргі, паліва не хапала, выдавалі па 10 літраў у адны рукі, і натоўп аўтааматараў пільна сачыў, каб які праныра не атаварыўся двойчы…”.Более 30 лет Лариса Первенёнок дарит свою обоятельную улыбку клиентам сорочинской заправки

Вось ужо 31 год наша зямлячка дорыць сваю абаяльную ўсмешку кліентам сарочынскай запраўкі. За гэты час мяняліся не толькі грошы і эканамічныя тэндэнцыі, а і прыналежнасць АЗС, якая спачатку кіравалася з Лепеля, потым перайшла пад Наваполацкую нафтабазу і “Віцебскаблнафтапрадукт”, зараз жа галаўны офіс “Беларуснафты”, з якога ажыццяўляецца кіраўніцтва заправачнымі станцыямі, знаходзіцца ў Гомелі. За дзесяцігоддзі работы жанчыне давялося стаць відавочцам эвалюцыі аўтапрама: эпоху “Масквічоў” ды ВАЗаў канца 80-х змяніў стракаты парад іншамарак. Зараз жа на АЗС заязджаюць незвычайныя экзэмпляры накшталт вясельных лімузінаў, стыльных кабрыялетаў ды цюнінгаваных рэтра-машын. Гэтым летам, напрыклад, запраўляла… царскую карэту, пад якую быў стылізаваны эксклюзіўны аўтамабіль. І варта адзначыць, што многія падарожнікі менавіта па зносінах з Ларысай Пятроўнай атрымліваюць уражанне пра наш раён і яго жыхароў, а таму ветлівае і прафесійнае абслугоўванне – гэта яе фірменны знак, непадуладны часам і абставінам.

Кліенты ж бываюць абсалютна розныя – у тым ліку патрабавальныя і раздражнёныя. А яшчэ няўважлівыя – даволі часта імкнуцца прадоўжыць шлях, не выцягнуўшы “пісталет” з бака, пакінуўшы на даху аўто мабільнік ці партманэ.

– Усім намагаемся дагадзіць, дапамагчы. Зімой наліём кіпеню для чаю, пагрэем малачко для маленькіх пасажыраў, – расказвае Л.Первянёнак. – А іншы раз аказваем і псіхалагічную дапамогу – ноччу на пустыннай трасе цяжка знайсці іншага субяседніка. Розныя бываюць сітуацыі. Памятаю маладую дзяўчыну, якая ехала з Санкт-Пецярбурга аўтастопам і апынулася ноччу ў Сарочыне – прыйшлося да світанку частаваць яе чаем, слухаць падрабязнасці жыцця, даваць парады… А гэтым летам таксама быў экстрэмальны выпадак: спыняецца на запраўцы мікрааўтобус з еўрапейскімі нумарамі і выходзяць з салона маладыя людзі. Адзін да майго акенца крочыць – я ўзнімаю вочы і ледзь не ўскрыкваю: глядзіць на мяне істота, твар у нейкіх надпісах, з ілба рожкі тарчаць! Усё, думаю, дах паехаў… Аказалася, гэта кампанія панкаў у Піцер накіроўвалася: у поўнай экіпіроўцы, усе ў тату і пірсінгу, з дрэдамі і каляровымі іракезамі. Увогуле праз шкло запраўкі, нібыта на экране, штодня бачыш розныя падзеі, людзей, у тым ліку і знакамітых. Так, напрыклад, нашымі кліентамі былі папулярны акцёр Барыс Шчарбакоў, спявак Аляксандр Ціхановіч, неаднаразова заязджалі тэлевядучая Святлана Бароўская і яе муж Анатоль Кацянёў, якога многія памятаюць па галоўнай ролі ў стужцы “Сакрэтны фарватар”. Адным словам, уражанняў у нашай працы хапае.

Як хапае, канечне, і складанасцяў. Зараз на Сарочынскай АЗС кругласутачную вахту разам з Л.Первянёнак нясуць Валянціна Іванаўна Пугач, за плячыма якой таксама немалы стаж работы, і Зоя Аркадзьеўна Курневіч. Працуюць па 12 гадзін, змяняючы адна адну. Акрамя водпуску бензіну і дызпаліва ў іх абавязках – уборка тэрыторыі, яе добраўпарадкаванне, продаж аўтатавараў і рэчаў першай неабходнасці. Канечне, наша сарочынская АЗС ужо не адпавядае сучасным патрабаванням, і вельмі хацелася б, каб кампанія “Беларуснафта” прыняла рашэнне перабудаваць яе ў сучасную заправачную станцыю з магазінам і СТА. Ва ўсялякім разе, гэта не толькі мара Ларысы Пятроўны Первянёнак і яе калег, а і пажаданне кліентаў, якіх у нашай кропкі, што знаходзіцца ў такім зручным і ажыўленым месцы, даволі шмат.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Авиакомпания Белавиа представила воздушное судно в ливрее World of Tanks

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика