Ученица Ушачской школы Лиза Кулак стала лучшей на областном конкурсе научных биолого-экологических работ

Источник материала:  
12.12.2018 — Разное

Знакавая ўзнагарода з’явілася ў скарбонцы вучаніцы 11 класа Ушацкай школы Лізаветы Кулак. У конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ, што праходзіў у рамках XXIII абласной канферэнцыі, наша юная зямлячка атрымала дыплом І ступені.Ученица Ушачской школы Лиза Кулак стала лучшей на областном конкурсе научных биолого-экологических работ

У секцыі “Вада і водныя экасістэмы” дзяўчына прадставіла даследаванне на тэму “Вызначэнне трафічнага стану вады ў рацэ Ушача ў межах населенага пункта г.п.Ушачы”. Работа над ім доўжылася на працягу двух гадоў. А вынікі даследавання абмеркаваны ў школе за круглым сталом з удзелам начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаіла Аляксандравіча Шука.

– Удзел у конкурсе быў вельмі карысным і цікавым вопытам для мяне. Усё ўбачанае на канферэнцыі зарадзіла жаданнем займацца навукай яшчэ глыбей, – прызнаецца Ліза. – Тым больш што ў нашай школе ў мяне шмат аднадумцаў: гэта мае аднакласнікі, з якімі вывучаем хімію і біялогію на павышаным узроўні, і, канечне, настаўнікі. Хачу выказаць словы ўдзячнасці Алене Васільеўне Марозавай і Вользе Анатольеўне Жыткай, якія прыцягнулі мяне да даследчай дзейнасці і аказвалі годную падтрымку падчас напісання работы.

Т.КРАХОТКА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ушацкай СШ.

←Горькие леденцы. Кто должен убирать сосульки с крыш зданий?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика